За ўсе 12 хвілін, пакуль гэты даклад ішоў, ён ні разу не адарваў правую руку ад края стала, што добра відаць на афіцыйным відэа.
У сувязі з гэтым многія журналісты і карыстальнікі сацсетак прыгадваюць, што, паводле нядаўна апублікаванага даследавання часопіса «Праект», Пуцін з 2012 года пакутуе ад болю ў спіне пасля няўдалага падзення з каня. Ці звязана гэта неяк са станам здароўя — пакуль ніякай інфармацыі няма.
Дарэчы, падчас другой сённяшняй пуцінскай сустрэчы, з прэзідэнтам карпарацыі «Транснафта» Мікалаем Токаравым, сітуацыя была падобная.
Чытайце таксама:
Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі





