Святлана Ціханоўская з іншымі лаўрэатамі прэміі, а таксама каралём і каралевай Нідэрландаў

Святлана Ціханоўская з іншымі лаўрэатамі прэміі, а таксама каралём і каралевай Нідэрландаў

У прыватнасці, Ціханоўская сказала:

«Я ведаю, што гэтая ўзнагарода — для тысяч людзей, якія змагаюцца з гвалтам у Беларусі і ва ўсім свеце. Хачу падзяліцца з вамі словамі беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які цяпер адзін з многіх нявінных людзей за кратамі. Ягоны галоўны ўрок для ўсіх нас быў вельмі простым, але рэвалюцыйным. Ён сказаў: называйце рэчы сваімі імёнамі.

Дарагія сябры, інакш і не скажаш: аўтарытарныя рэжымы сёння — абсалютнае зло. Гэтае зло расце як хвароба, і яно не спыніцца ў Беларусі і ва Украіне.

Я малюся, каб гэтага не адбылося — але могуць быць і іншыя ахвяры. Польшча? Літва? Нідэрланды? Вы ведаеце, гэта ўсяго 2,5 гадзіны палёту з Украіны ці Беларусі.

Пытанне, якое мы павінны задаць, заключаецца ў тым, што мы павінны зрабіць, каб здабыць свабоду.

Гісторыя ведае адказ.

Еўропа здабыла свабоду ад Гітлера не з дапамогай палітыкі «прымірэння», а з дапамогай рашучых і адзіных дзеянняў супраць гітлераўскага рэйха. Толькі калі свет аб'яднаецца ў барацьбе са злом, тады мы зможам перамагчы. Не будзем забывацца, што салідарнасць і чалавечнасць — наша галоўная сіла. Менавіта яна адрознівае нас ад абсалютнага зла».

Клас
29
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4