У чэрвені 2021 года ён быў адзіным членам Сінода БПЦ, які пратэставаў супраць гвалтоўнага адхілення архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі) з Гродзенскай кафедры, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Стэфан (Ігар Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў вёсцы Корзуны Чэрвеньскага раёна. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, пасля чаго паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. 9 студзеня 1978 года ў Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства з імем Стэфан у гонар першамучаніка і архідыякана Стэфана. У 1989 годзе быў прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі. Епіскапам Пінскім і Лунінецкім быў прызначаны ў 1990 годзе. З 2000 года — архіепіскап.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
0