Удзельнікі рынку кажуць, што кампанія такім чынам спадзяецца пазбегнуць дэфолту па расійскіх аблігацыях, бо не мае іншай магчымасці перакрэдытавацца. 

Новыя аблігацыі выпушчаныя на суму 5 мільёнаў даляраў. 

Каштуе адна аблігацыя 1000 даляраў, выплата прыбытку і пагашэнне робяцца ў беларускіх рублях. 

«Ім дзявацца няма куды — у іх хутка пачынаюцца выплаты па расійскіх аблігацыях, а сродкаў на пагашэнне не хапае. Асцерагаюцца дэфолту і спрабуюць перакрэдытавацца. Але беларускія банкі ім не даюць — «Еўраопт» для іх вельмі вялікі. Расія ж не дасць выпусціць аблігацыі на сваім рынку да пагашэння папярэдніх.

Таму спрабуюць хоць неяк перакрэдытавацца на ўнутраным рынку. Каб актыўней ішло — далі нерэальную стаўку», — сцісла патлумачыла сутнасць дзеянняў «Еўраопта» абазнаная крыніца. 

У 2019-м «Еўраопт» інфармаваў пра выпускі аблігацый на расійскім рынку на суму 10 мільярдаў расійскіх рублёў. Па інфармацыі на сайце кампаніі, расійскіх аблігацый у іх агулам на 18,5 мільярда расійскіх рублёў.

Графік іх пагашэння, імаверна, расцягнуты ў часе. 

Напачатку месяца «Еўрагандаль» (асноўная юрыдычная адзінка кампаніі) апублікаваў справаздачнасць за мінулы год: бухгалтарскі баланс і справаздачу аб стратах і прыбытках. 

Кампаніі ўдалося троху скараціць «доўгія» запазычанасці, але адначасова з гэтым нараслі «кароткія» (якія трэба аддаць цягам бліжэйшых 12 месяцаў) — цяпер іх 815,8 мільёна рублёў. «Доўгіх» даўгоў застаецца больш як на паўтара мільярда беларускіх рублёў — 1 млрд 623 млн.

Прыбытак расце амаль што ў адным тэмпе з інфляцыяй. 

Крэдыты ў валюце лічацца аналітыкамі найбольшай праблемай кампаніі, якая «з'ядае» істотную частку прыбытку. 

У кампаніі «Еўраопт» (не блытаць з «Еўрагандлем», бізнэс брэнда разнесены па розных кампаніях, «Еўраопт» займаецца нерухомасцю) у аналагічнай справаздачнасці бачная прасадка па чыстым прыбытку, а таксама, аналагічна, скарачэнне «доўгай» крэдытнай нагрузкі і павелічэнне «кароткай», якую трэба сплаціць цягам году — 23 мільёны рублёў. 

Чытайце таксама: Страты 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расійскаму «Магніту». Што адбываецца з Еўраоптам?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
40
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
0