Акцыя мастака называецца «ТранСССРверсія: далікатэс для адукаванага едака, або Кан'юнктура». У сацсетках Аляксей Кузьміч апублікаваў падрабязнае яе апісанне і свае фота «ў вобразе».
Вядома, што мастака затрымалі.
У 2019 годзе выставу Кузьміча ў Мінску адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта прычынным месцы. 9 жніўня 2020 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, мастак прыйшоў на ўчастак у набедранай павязцы і з бюлетэнем з намаляваным фалічным сімвалам. Увечары ён паўтарыў гэтую ж акцыю на вуліцы перад АМАПам. Пасля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
Летась акцыяніст Кузьміч спрабаваў залезці ў Елісейскі палац у Парыжы з бутэлькай, яго затрымалі
Пра суч-арт, творцаў без яец і асабістае жыццё — інтэрв'ю з Аляксеем Кузьмічом, які прыйшоў на выставу з шыльдай Мінкульта на інтымным месцы





