Скрыншот з відэа.
Знойдзеныя яшчэ 18 параненых. Ратавальнікі працягваюць разбіраць руіны, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
Ракеты былі выпушчаныя з акваторыі Каспійскага мора. Дзве з іх збіла супрацьпаветраная абарона, яшчэ дзве ўдарылі па жылым доме і аб’екце інфраструктуры.
Адначасова ўдары былі нанесеныя і па Дняпры. Частку ракет там збілі, адна ўзарвалася на ўскрайку прыгарадной вёскі, утварыўшы 4-метровай глыбіні варонку і перабіўшы газаправод нізкага ціску.
Міністэрства абароны Расіі заяўляла пра поўнае знішчэнне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны яшчэ ў першы дзень вайны. Пасля Масква паўтарала тую ж заяву некалькі разоў. Аднак украінская СПА не толькі не дазваляе расійскай авіяцыі залятаць унутр краіны, але і захоўвае здольнасць збіваць крылатыя ракеты.
Усяго за час канфлікту Расія выпусціла па Украіне больш за 2000 крылатых і балістычных ракет, вялікую частку з іх — з тэрыторыі Беларусі.





