«У Марыупалі загінулі дзве дзяўчынкі, дзве чароўныя маленькія актрысы Лізавета і Соня. Яны абедзве ігралі Люсі ў спектаклі «Леў, Вядзьмарка, адзежная шафа» па кнізе «Хронікі Нарніі». Які сумны сімвалізм, улічваючы тое, што «Хронікі Нарніі» нарадзіліся ў лонданскім метро падчас бамбёжак Брытаніі нацыстамі», — напісаў Андрушчанка ў Тэлеграме.
Марыупальскі тэатр быў разбураны 16 сакавіка ў выніку расійскай бамбардзіроўкі, калі сотні жыхароў горада хаваліся ў яго падвалах. Тады загінулі каля 300 мірных грамадзян.
Гэтую бамбардзіроўку многія асудзілі як ваеннае злачынства.
Пакуль незразумела, загінулі дзве гэтыя дзяўчынкі ў выніку бамбёжкі тэатра ці пазней.
«Мы ніколі не забудзем таленавітых анёлаў, — напісаў Андрушчанка. — Няма і не можа быць прабачэння акупантам».





