Паведамляецца, што кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа.
Для куплі квітка са зніжкай трэба паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе падчас паездкі.