Фота: Пул першага

Ён адзначыў, што ў гэты дзень людзі ў Бога просяць галоўнае. А галоўнае — гэта мір, згода, дружба, якія заўсёды былі ўласцівыя беларусам.

«Давайце берагчы мір. Гэта актуальна, — сказаў Лукашэнка. — Я б хацеў звярнуцца перш за ўсё да суседзяў: давайце жыць дружна», — паведамляе БелТА.

«Памятаеце, увесь час нада мной пакеплівалі, асабліва так званыя апазіцыянеры: «Чаго там, у народа ўвесь час толькі б не было вайны». А я заўсёды казаў: калі вайна — нічога не трэба. І як актуальна сёння гучаць гэтыя просьбы і патрабаванні беларускага народа: абы не было вайны».

Таксама Лукашэнка выказаўся і пра суседзяў, расказаўшы пра іх эканамічныя цяжкасці, якія яны перажываюць.

«Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў дадзеным выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў «заможным» свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчкі купіць. Добра крупы — солі няма, солі просяць у нас».

«Мы, як высакародныя людзі, адкрываем гэтую мяжу, і асабліва напярэдадні рэлігійных святаў: прыходзьце, тут вашы людзі. Мяжа не павінна перашкаджаць нармальнаму жыццю, і нашым суседзям у тым ліку. Мы заўсёды ставімся да людзей па-суседску, па-чалавечы, па-людску, як у нас кажуць. І адзінае хачу: каб такое было стаўленне і да нас», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру