«Учора напярэдадні светлага свята Вялікадня, у дзень сыходжання Жыватворнага агню, ляцяць крылатыя расійскія ракеты ў жылы дом у Адэсе, гіне сям'я, гіне трохмесячнае дзіця. Як гэта ўсё б'ецца, як гэта растлумачце мне? Ну, пачнём з таго, што крылатыя ракеты не павінны прылятаць у жылыя дамы і ў буднія дні, а не толькі ў святы.

Але вы адначасова моліцеся з патрыярхам Іерусалімскім аб міры (вы, афіцыйныя асобы), вы прыязджаеце, везяце жыватворны агонь у Маскву — і пры гэтым гэтая ж улада пасылае гэтыя ракеты. Ці гэта зноў не мы? Я ўжо чуў тлумачэнне, што гэта, аказваецца, таму гэтыя «высокадакладныя» ракеты патрапілі ў жылы дом, што ўкраінская СПА збіла гэтыя ракеты. Гэта значыць, нібыта не павінна працаваць СПА, і тады ўсё будзе добра?

У такой колькасці страшных рэчаў вінаватая Расія — і пры гэтым кажа, што не вінаватая. Зверствы ў Бучы — гэта не мы, малайзійскі «Боінг» — гэта не мы. Марыупаль зраўнялі з зямлёй — гэта не мы. У Адэсу ляціць ракета — гэта мы, але не зусім мы. Усё не мы. А мы што там робім?

Глыбокія спачуванні ўсім родным загінулых і светлая памяць. Са святам Вялікадня».

Галкін асудзіў уварванне Расіі ва Украіну ў першы ж дзень, 24 лютага. Ён пакінуў Расію, з'ехаўшы ў Ізраіль.

Клас
73
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0