У прыватнасці, флэшэты ўкраінскія судмедэксперты знаходзілі ў галовах і грудных клетках загінулых.

Флэшэты — гэта металічныя дроцікі даўжынёй 3-4 сантыметры. Іх укладваюць тысячамі ў артылерыйскія ці танкавыя снарады (у адзін снарад змяшчаецца да васьмі тысяч флэшэт). Пасля разрыву снарада флэшэты разлятаюцца на 100-300 метраў.

Флэшэты былі прыдуманыя на пачатку XX стагоддзя і ўжываліся падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вайны ў В'етнаме іх перасталі шырока выкарыстоўваць у ваенных канфліктах. Флэшэты не зʼяўляюцца забароненай зброяй, але іх выкарыстанне ў густанаселеных раёнах парушае гуманітарнае права.

Аб выкарыстанні флэшэт у Бучы 18 красавіка расказала амерыканскае выданне The Washington Post. У камандаванні сухапутных войскаў Украіны тады заявілі, што ўкраінская армія не выкарыстоўвае снарады з флэшэтамі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
84

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру