Так, дадатковы рэйс Мінск — Варшава (праз Беласток) будзе арганізаваны 29 красавіка з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 8:15 (адправіцца з Варшавы 30 красавіка ў 19:45).

У сталіцу Літвы дадатковы рэйс выканаюць 30 красавіка адпраўленнем ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 8:45 (адпраўленне з Вільні ў 14:30).

Таксама з 1 мая штодня будуць курсіраваць аўтобусы ў Варшаву праз Брэст з адпраўленнем з Мінска ў 19 00, з Варшавы — у 16:30 (пачынаючы з 2 мая).

Раней паведамлялася, што з 2 па 31 мая будзе курсіраваць аўтобус Мінск — Даўгаўпілс. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 8:30, з Даўгапілса — ў 12:30. Рэйсы будуць выконвацца па панядзелках, аўторках, серадах, пятніцах і суботах, нагадваюць «Мінск-навіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру