Журналіст-расследавальнік Руслан Левіеў мяркуе, што запуск ракеты ў жылы дом у Адэсе быў не наўмысным, а вынікам памылкі, то-бок каардынаты менавіта дома не закладваліся пры пуску ракеты.

Ён кажа, што на відэазапісах бачна, што ракета трапіла ў дом дзесьці на ўзроўні чацвёртага-пятага паверха. «Хутчэй за ўсё, гэта было не наўмыснае пападанне. Магчыма, мэтай быў аэрапорт, але калі закладвалі каардынаты, не ўлічылі, што на шляху апынецца дзесяціпавярховы дом. Натуральна, гэта таксама з'яўляецца ваенным злачынствам, і за гэта павінны адказваць расійскія войскі», — кажа ён.

Левіеў не згодны з тым, што шлях ракеты быў скарэктаваны ўкраінскім СПА. Ракета ляцела роўна, не віхляла, кажа ён. І праца СПА павінна была трапіць на відэакадры тых жа людзей, што здымалі расійскую ракету. Але гэтага не было, прыводзіць ён аргументы.

«Мой свет знішчыла расійская ракета». Аповед бацькі загінулага немаўляці з Адэсы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру