«У нас вядзецца праца па падключэнні да кітайскіх сістэм, і яна хутка скончыцца», — сказаў Селіверстаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле яго слоў, гэта паскорыць праходжанне плацяжоў, вяртанне выручкі і падатковыя паступленні ў бюджэт.

«Мы гандлюем з кітайскім бокам, з кітайскімі партнёрамі часцяком, у тым ліку ў юанях, у іх нацыянальнай валюце. … У іх ёсць свая сістэма, якая пераводзіць юані. Калі мы будзем атрымліваць выручку ў юанях за свой экспарт, мы зможам набываць там, умоўна кажучы, нейкія тавары электронікі, выкарыстоўваючы гэтую валюту там жа, у іх, пераводзячы грошы па іх сістэме», — працягнуў Селіверстаў.

Ён дадаў, што магчымасць разлічвацца ў розных валютах і выкарыстоўваць розныя сістэмы зніжае рызыкі і дае больш гарантый, што «за тавар, які ты паставіў, вернецца выручка і ты зможаш рабіць разлікі».

Цяпер UnionPay падтрымліваецца больш чым у 170 краінах і рэгіёнах свету, але Беларусі ў спісе дагэтуль не было.

Карткі гэтай плацежнай сістэмы сталі карыстацца вялікім попытам у Расіі пасля таго, як з ёй адмовіліся працаваць Visa і Mastercard. Пры гэтым, праўда, UnionPay асцерагаецца супрацоўнічаць з падсанкцыйнымі расійскімі банкамі праз верагоднасць патрапіць пад другасныя санкцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру