Жлобінскі «Металург» другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Фота: hockey.by

Жлобінскі «Металург» другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Фота: hockey.by

Цікава, што супернікі цягам рэгулярнага першынства ажно тузін разоў зыходзіліся да бар'ера, аднак мацнейшага не выявілі. Такі ж парытэт усталяваўся цягам фінальнай серыі, што была ўдвая карацейшай. Таму лядовы двубой у «Мінск-Арэне» павінен быў канчаткова высветліць, хто ж з супернікаў больш варты характарыстыкі «лепшая каманда краіны».

Сталічны клуб выглядаў гегемонам перад сезонам, бо з розыгрыша-2018/19 ніхто не мог скінуць яго з трона. Фота: hockey.by

Сталічны клуб выглядаў гегемонам перад сезонам, бо з розыгрыша-2018/19 ніхто не мог скінуць яго з трона. Фота: hockey.by

Поспеху дамагліся хакеісты Жлобіна, для якіх тытул стаў другім у гісторыі. І гэта сапраўдная падзея, бо «ваўкі» адужалі абсалютнага лідара суверэннага айчыннага хакею — на рахунку «Юнацтва» ажно дзевяць чэмпіёнскіх банэраў. Сталічны клуб выглядаў паўнавартасным гегемонам перад пачаткам сезона, бо з розыгрыша-2018/19 ніхто не мог скінуць яго з трона. Аднак дубль форварда Кузняцова ды гол капітана Саламонава прынёс Жлобіну «сухую» перамогу ў панядзелак ды вікторыю ў плэй-оф цалкам.

«Ваўкі» адужалі абсалютнага лідара суверэннага айчыннага хакею — на рахунку «Юнацтва» ажно дзевяць чэмпіёнскіх банэраў. Фота: hockey.by

«Ваўкі» адужалі абсалютнага лідара суверэннага айчыннага хакею — на рахунку «Юнацтва» ажно дзевяць чэмпіёнскіх банэраў. Фота: hockey.by

Дадамо, што фінальная серыя расцягнулася на максімальную колькасць гульняў трэці раз у гісторыі. І ўпершыню з 2010 года вырашальны бой адбыўся на «Мінск-Арэне». Тады, дарэчы, «Юнацтва» здолела скарыць салігорскі «Шахцёр». Зараз жа крыўду зазнала сама каманда Яўгена Есавулава. І, у немалай ступені, з-за падтрымкі фан-базы «Металурга»:

ажно 17 аўтобусаў са жлобінскімі заўзятарамі не толькі матывавалі «ваўкоў» на трыумф, але і да нацыянальнага рэкорду спрычыніліся. Сабраныя 15 086 гледачоў на трыбунах — рэкорд чэмпіянатаў Беларусі.

Дадамо, што на гульню наведаўся Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі. Ён доўгі час падтрымліваў «Юнацтва» ў часы кіравання клубам Міхаіла Захарава, зараз наўрад ці застаўся задаволены вынікам. Аднак напрыканцы вечара з'явіўся на лёдзе, каб уручыць пераможцам чэмпіёнскі трафей.

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0