Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт. Такія планавыя тэхналагічныя работы штогод праводзяцца на атамных станцыях для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання, сцвярджае Мінэнерга.

Плануецца, што на БелАЭС адрамантуюць абсталяванне рэактарнай устаноўкі, у тым ліку парагенератары, кампенсатар ціску, галоўныя цыркуляцыйныя помпы і турбагенератары, а таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання рэактара і трубаправодаў сістэм, важных для бяспекі энергаблока. Таксама часткова перазагрузяць у рэактар свежае ядзернае паліва.

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Да аб'яднанай энергасістэмы краіны яго падключылі 3 лістапада 2020 года.

З таго моманту БелАЭС выпрацавала 9,3 млрд кВтч электраэнергіі, але за ўвесь гэты час яе неаднаразова адключалі ад сеткі. Усяго прастою набегла на 173 дні, або 45,5% ад усяго часу працы станцыі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0