Як змяніліся цэны на праезд у цягніках эканом-класа

Квіток на цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа з Мінска ў Маладзечна цяпер каштуе 2,38 рубля (раней — 1,97 рубля), а са сталіцы ў Барысаў — 2,47 рубля (раней — 2,04 рубля).

Праезд у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа з Мінска ў Гродна з 26 красавіка каштуе 15,87 рубля (раней — 13,23 рубля), а купэйным — 22,02 рубля (раней — 18,35 рубля).

На колькі падаражалі квіткі на цягнікі бізнэс-класа

Самы танны «квіток» на цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа з Мінска ў Полацк з 26 красавіка абыдзецца ў 14,95 рубля (ранейшая цана — 12,46 рубля).

Мінімальны кошт квітка са сталіцы ў Віцебск цягніком міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа цяпер складае ад 19,24 рубля (да павышэння — з 16,04 рубля), а самы высокі — 38,48 рубля (было — 32,08 рубля). На такі ж цягнік з Мінска ў Брэст квіток цяпер каштуе ад 21,23 да 42,45 рубля (раней — ад 17,68 да 35,36 рубля).

Паездка з Мінска ў Бабруйск на цягніку рэгіянальных ліній бізнэс-класа з 26 красавіка абыдзецца ў 8,8 рубля (раней — 7,33 рубля). Такім жа цягніком са сталіцы ў Оршу цяпер можна дабрацца за 10,76 рубля (раней — 8,97 рубля).

Білет з Мінска ў Барысаў на цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа цяпер каштуе ад 11,35 да 22,7 рубля (раней — ад 9,46 да 18,93 рубля).

Як выраслі цэны на гарадскія электрычкі

Квіток на цягнік гарадскіх ліній з Мінска ў Смалявічы з 26 красавіка каштуе 1,86 рубля (раней — 1,55 рубля). Гэтак жа змянілася і цана на «квіток» са сталіцы да Рудзенска, паведамляе Zerkalo.io.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру