Сітуацыя ў Прыднястроўі абвастрылася ў панядзелак. 25 красавіка ў будынку Міністэрства дзяржбяспекі непрызнанага Прыднястроўя ў Ціраспалі адбылося некалькі выбухаў. Паводле папярэдніх даных, стрэлы былі зробленыя з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.
26 красавіка прыднястроўскае МУС паведаміла аб падрыве двух вышак на тэрыторыі радыётэлецэнтра ў пасёлку Маякі Грыгарыёпальскага раёна, абстраляная была выйсковая частка ў Парканах.
У Прыднястроўі ўстанавілі «чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.
У гарадах будуць устаноўлены блокпасты. Выбарачна будуць надглядаць тых, хто ўязджае ў гарады днём, і ўсіх, хто будзе ўязджаць у населены пункт ноччу,
— сілавыя структуры пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы,
— гарадскія адукацыйныя ўстановы Прыднястроўя пераведзены да канца навучальнага года на дыстанцыйны рэжым навучання.





