Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку прававабаронца Сяргей Сыс.

Міколу Аўтуховіча і, верагодна, яго групу будуць судзіць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса («акт тэрарызму»).

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Спачатку Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам). Потым Генпракуратура перакваліфікавала яго на ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму), што прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Усяго па «справе Аўтуховіча» праходзяць 12 чалавек. Адзін з іх — Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць, 20 мая 2021 года асуджаны па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі,) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Да новага затрымання Мікалай Аўтуховіч агулам адбыў у зняволенні рэкордны для беларускіх палітвязняў тэрмін — 7 гадоў і 5 месяцаў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4