«Гэта была сваечасовая і практычная паездка. Галоўныя задачы былі дзве: даставіць дапамогу для «каліноўцаў», а таксама разабрацца з пашырэннем прысутнасці дэмакратычных сілаў у Кіеве, — дзеліцца ён. — 

Быў шэраг сустрэч: з дыяспарай, дабраахвотнікамі, уладамі. Усё расказваць не буду. Беларускіх дабраахвотнікаў цікавілі пытанні нашых палітычных арыентыраў, нас — як мы можам дапамагаць. І гэтая дапамога будзе аказвацца — і дабраахвотнікам, і дыяспары». 

Каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з украінскімі ўладамі пытанні ўзаемадзеяння ў знешняй і інфармацыйнай палітыцы, праблемы беларусаў ва Украіне. 

«Вырашана, што дэмакратычныя сілы будуць працаваць ва Украіне шырэй, з пераходам на сталую прысутнасць беларускіх палітычных структур. Мы думаем пра будучыню. 

Цяпер важна, што паміж Украінай і Беларуссю спыненыя любыя гандлёвыя і эканамічныя адносіны. Агульная рэакцыя ўкраінцаў такая: у Лукашэнкі ўжо няма будучыні ў адносінах з Украінай, усе свае шансы ён выкарыстаў і перакрочыў недапушчальныя чырвоныя рысы. Яго спробы падаць сябе як міратворца — смехатворны, для Кіева ён скончаны. 

Адначасова, украінцы бачаць, якім саюзнікам для іх выявілася дэмакратычнае беларускае грамадства. Індыкатары сапраўдных саюзнікаў — гэта ўдзел дабраахвотнікаў у вайне, дыверсіі на чыгунцы, гуманітарная і фінансавая дапамога людзей і гэтак далей. Відавочна, што рэжым Лукашэнкі — гэта не Беларусь, таму ўкраінцы цяпер, убачыўшы дзеянні беларусаў, рэагуюць на дзеянні рэжыму і ясна адмяжоўваюць яго ад народу», — сказаў Кавалеўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру