Валабуеў у інтэрв'ю адзначыў, што сам ён нарадзіўся ў Ахтырцы Сумскай вобласці Украіны, і захаваў сувязі з сябрамі і сваякамі ва Украіне. Ён заявіў таксама, што рашэнне аб тым, каб пакінуць Расею, прыйшоў да яго ў 2014 годзе.

«Яшчэ ў 2014 годзе я зразумеў, што тое, што адбываецца ў Расіі — пагроза не толькі для Расіі, не толькі для Украіны, увогуле, гэта насамрэч пагроза для ўсяго свету. 24 чысла, калі ўсё пачалося, у мяне тэлефон разрываўся. Мне тэлефанавала маса людзей, якія прасілі мяне зрабіць што-небудзь. Я ніколі такіх галасоў не чуў», — сказаў ён.

Валабуеў таксама сярод іншага пракаментаваў паведамленне аб смерці былога віцэ-прэзідэнта «Газпрамбанка» Уладзіслава Аваева. Па словах Валабуева, тое, што адбылося, хутчэй, з'яўляецца інсцэніроўкай самагубства. Аваева, а таксама ягоную жонку і дачку знайшлі мёртвымі 18 красавіка. Расійскія СМІ са спасылкай на Следчы камітэт пісалі, што менеджэр забіў жонку і дзіця, а потым скончыў жыццё самагубствам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру