Байдэна ўнутры ЗША на ўсю моц абвінавачвалі ў «слабасці», а ва Украіне падазравалі Амерыку ў тым, што ЗША проста спрабуюць абяскровіць Расію коштам разбурэння Украіны. Але цяпер Захад пераходзіць да паставак наступальных узбраенняў.

Ужо цяпер Амерыка дапамагла Украіне больш, чым усе астатнія краіны разам узятыя. А зараз, лічаць эксперты The Economist, яна запатрабуе ад 40 з лішнім сваіх саюзнікаў дапамагчы Украіне пераўзброіць армію ў адпаведнасці са стандартамі НАТА.

Эксперты праводзяць паралелі з Зімовай вайной СССР супраць Фінляндыі. Фіны тады захавалі дзяржаву, але страцілі частку тэрыторый.

«Раней я думаў, што Зімовая вайна была найлепшым, чаго магла дамагчыся Украіна. Цяпер жа я думаю, што гэта лепшае, чаго можа дасягнуць Расія», — рэзюмуе Дэн Фрыд з аналітычнага цэнтра ў Вашынгтоне.

Чытайце таксама:

ЗША паабяцалі Украіне новую ваенную дапамогу

З'явіліся фота сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з дзяржсакратаром ЗША і міністрам абароны ЗША 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру