Аляксандр Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч

«Цалкам нармальная заява дзяржсакратара (было сказана: не лезьце да нас, па сутнасці: хто да нас з мячом прыйдзе, будзе несці выдаткі) была цалкам перавернутая і скажоная СМІ цэлага шэрагу краін і інтэрпрэтаваная, у тым ліку ў загалоўках, як тое, што Беларусь ініцыятыўна пагражае сваім суседзям, Польшчы ў тым ліку. І за гэта ўхапіліся так званыя «ястрабы», якія заклікалі ледзь не нарошчваць баявую моц, бо Беларусь будзе правакаваць выбухі. Гэта значыць, вайна ва ўсім, хоць заява была абсалютна адэкватнай».

«Не трэба паддавацца на правакацыі. Але і расслабляцца таксама не трэба. Сітуацыя няпростая», — адзначыў ён, кажучы аб нарошчванні ваенных груповак у суседніх краінах. Але нават у такой сітуацыі «МЗС працягвае дыялог, у тым ліку і з Польшчай, па дыпламатычных каналах», запэўніў Анатоль Глаз.

«Ёсць пэўны ўзровень дыялогу. Пакуль што вострыя праблемы ўсё-такі атрымоўваецца абмяркоўваць і здымаць. І далей мы будзем настойваць на дыялогу і выкарыстоўваць яго ў якасці асноўнага інструмента. Мы за дыялог, і так і будзе, таму грамадзяне могуць спаць спакойна», — сказаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч 18 красавіка расказаў пра значную мілітарызацыю краін ЕС, у тым ліку Польшчы, Літвы, Латвіі. «Яны сваю інфраструктуру прыводзяць у адпаведнасць незразумела чаму, напэўна, развязванню, падрыхтоўцы да агрэсіі. Думаю, просты народ, польскі, літоўскі, бачыць тое, што адбываецца сёння ва Украіне, якія разбурэнні, якая трагедыя, як гінуць простыя людзі на тэрыторыі Украіны. Спадзяюся, ён гэтага не захоча, таму што не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў дачыненні да Беларусі, і ваенныя дзеянні будуць праходзіць толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3