У Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ паведамілі, што гэтыя двое расіянін накіроўвалі на ўкраінскі сайт «Міратворац» звесткі пра расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць «у спецыяльнай ваеннай аперацыі».

«З пачатку баявых дзеянняў ва Украіне мы занялі антырасійскую пазіцыю і шукалі метады процідзеяння Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі нашай вобласці, — кажа адзін з затрыманых на відэа. — Я пачаў глядзець па карце, дзе знаходзяцца чыгуначныя шляхі, каб зразумець, па якіх шляхах перасоўваюцца ваенныя эшалоны. Таксама я вывучаў, як вывесці з ладу чыгуначныя шляхі».

Іншы затрыманы сцвярджае, што яны планавалі пашкодзіць чыгунку «шляхам выкручвання вінтоў».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1