«Прашу забяспечыць надзейнае функцыянаванне комплекснай сістэмы экстранага апавяшчэння насельніцтва пры пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Неабходна паўсюдна прывесці ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны ў належны стан, выключыць выпадкі незаконнага выбыцця такіх аб'ектаў з федэральнай уласнасці», — распарадзіўся ён.

Сакратар Рады бяспекі таксама папрасіў Міністэрства аховы здароўя РФ і ФМБА Расіі ўзмацніць узаемадзеянне з памежнымі рэгіёнамі для аказання ім неабходнай дапамогі, у тым ліку выкарыстоўваючы для гэтых мэтаў выязныя медыцынскія брыгады.

«У першую чаргу важна забяспечыць медыцынскае абследаванне, а пры неабходнасці вакцынаванне кожнага, хто прыбывае з тэрыторый «ДНР» і «ЛНР» і з Украіны», — падкрэсліў ён, згадаўшы пра магчымыя біялагічныя пагрозы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру