«Доўгія гады меркай «дэмакратычнасці» нашай краіны, яе правы ўвайсці ў так званае кола «цывілізаваных» дзяржаў Рады Еўропы абумоўлівалася ўвядзеннем у нашай краіне мараторыя на смяротнае пакаранне. <…>

Няспынная гібрыдная вайна супраць нашай краіны з непрыхаванай мэтай сцерці Беларусь у геапалітычных жорнах вывела сапраўдную сутнасць калектыўнага Захаду і заакіянскіх куратараў, пры гэтым у Злучаных Штатах, у так званай апоры «дэмакратыі», спраўна працягвае функцыянаваць электрычны стул, а на прыкладзе Украіны, якая два дзесяцігоддзі таму адмяніла смяротнае пакаранне мы, на вялікі жаль, бачым плён «дэмакратыі» і тое, да чаго можа прывесці дзяржавы вось гэта прытрымліванне заходнім інструкцыям», — заявіла дэпутатка.

Варта адзначыць, што смяротнага пакарання няма і ў Расіі, але Ананіч пра гэта чамусьці не згадала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру