Матэвуш Маравецкі

«З сённяшняга дня мы больш не залежым ад Расіі ні ў чым. Па-ранейшаму нашыя склады запаўняюцца, кожны дзень мы будзем запаўняць іх на 100%, сёння гэта 78% з поўначы, поўдня, захаду, а таксама за кошт унутранай вытворчасці», — прыводзіць яго словы Канцылярыя прэм'ера.

«Сёння Польшча, як першая краіна-чалец Еўрасаюза сярод тых, хто вымушаны спадзявацца на расійскі газ, дэманструе свой суверэнітэт. Дзякуючы нашай разважлівасці, сёння Польшча стала газава незалежнай ад Расійскай Федэрацыі», — заявіў Маравецкі.

«Праз некалькі дзён мы адкрыем інтэрканектар у Літве. Мы таксама адкрылі інтэрканектары з Чэшскай Рэспублікай, у нас ёсць 2 інтэрканектары з Германіяй, і мы завяршылі работы з нашага боку па будаўніцтве буйнога інтэрканектара магутнасцю больш за 5 млрд куб. м у Славакію», — праінфармаваў ён.

З 27 красавіка «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю, бо яны адмовіліся аплачваць ягоныя пастаўкі ў расійскіх рублях. А кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Польшча і Балгарыя атрымліваюць газ ад сваіх суседзяў па Еўрасаюзу. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру