Асаблівую ўвагу надавалі дзеянням байцоў пры нападзе на калону тэхнікі, якая праводзіць марш, спыненне спробаў «незаконных узброеных фармаванняў» пранікнуць у населены пункт, іх пошуку і ліквідацыі, вызваленні закладнікаў, аказанні меддапамогі ў палявых умовах параненым, а таксама арганізацыі і нясенні службы на блокпастах.

Прэс-служба МУС адзначыла, што неабходнасць адпрацоўкі згаданых дзеянняў «наспела ў сувязі з пэўнай напружанасцю на межах нашай краіны».

За вучэннямі сачылі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і ягоны намеснік, камандуючы ўнутраным войскамі Мікалай Карпянкоў. Кубракоў даручыў правесці падобныя вучэнні і ў рэгіёнах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру