За сакавік у Грузію заехалі 19 898 беларусаў. Большасць прыехалі праз аэрапорт у Тбілісі (53%). Адмоўлена ва ўездзе было толькі 16 грамадзянам нашай краіны, або 0,08%.

Частка беларусаў, што прыехалі ў Грузію, пасля выехалі, але 14 030 чалавек на канец сакавіка заставаліся ў Грузіі. У той час як у сакавіку 2019 года (да пандэміі, пратэстаў і вайны) колькасць тых, хто заехаў і выехаў, была прыкладна роўнай, а сама колькасць прыбылых беларусаў была на 555% меншай.

Для параўнання — за гэты ж перыяд у Грузію прыехалі 43 152 грамадзяніна Расіі і 16 669 — Украіны, засталіся ў краіне 17 201 расіянін і 8151 грамадзянін Украіны.

Як канстатуюць у інстытуце развіцця свабоды інфармацыі, прычынай выбуховага росту колькасці тых, хто прыехаў у Грузію, для расіян і беларусаў сталі расійска-ўкраінская вайна, палітычныя рэпрэсіі, а таксама імкненне пазбегнуць санкцый.

Па стану на канец сакавіка ў Грузіі заставаўся 31 231 грамадзянін Расіі і Беларусі. Эксперты лічаць гэта «сур'ёзнай праблемай з пункту гледжання бяспекі краіны». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0