Сам кінатэатр «Перамога» — помнік архітэктуры ХХ стагоддзя, цяпер будынак закрыты на рэканструкцыю.

Роспісы будаўнікі выявілі падчас дэмантажу адной з перагародак. Неўзабаве знайшліся і яе аўтары. Адзін з іх — мастак Андрэй Задорын, які цяпер жыве ў Францыі.

Задорын тады ўзгадаў у Фэйсбуку, што замову на гэтую выяву ў 1990 годзе атрымалі чатыры мастакі — ён, Васіль Баранаў, Вячаслаў Лямачка і Раман Заслонаў. Апошні ў роспісе не ўдзельнічаў, але яго імя ўсё адно ўвекавечылі (прозвішчы выбітыя пад роспісам). Па інфармацыі Задорына, фрэску ў свой час прыбралі «па патрабаванні ветэранаў». 

Што з той сцяной цяпер? «Сцяну з роспісам дэмантавалі», — паведаміў Сяргей Абрамаў, галоўны інжынер прадапрыемства «Мінская спадчына», якое арганізуе рэканструкцыю кінатэатра. А каб даць ацэнку выяве, прадпрыемства прыцягнула спецыялістаў дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

«Яны правялі даследчую працу і далі заключэнне, што гэтая праца не ўяўляе гістарычнай каштоўнасці і можа быць дэмантаваная. Але нешта ўдалося захаваць — па-мойму, фрагменты павезлі ў касцёл Панны Марыі».

Як высветліў Onlíner, часткі роспісу сапраўды часова знаходзяцца ў падвале касцёла на плошчы Свабоды. Вылучаныя часткі роспісу, якія захаваюць.

Навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі Кацярына Шаўрук удакладніла абставіны дэмантажу. Па яе словах, сказаць, што праца «не ўяўляе каштоўнасці», нельга: 

«У працы знайшлі мастацкі і калекцыйны інтарэс. Справа ў тым, што ў нас засталіся адзінкавыя прыклады манументальнага жывапісу з гэтага перыяду. Таму вынеслі рашэнне рэкамендацыйнага характару: захаваць хаця б фрагменты для далейшага экспанавання там жа».

Фрагменты, адабраныя для захавання навукоўцамі

Фрагменты, адабраныя для захавання навукоўцамі

Усяго навукоўцы адабралі шэсць фрагментаў: асобы коннікаў, некалькі фрагментаў са збруі коней, зброі. Цалкам жа зберагчы жывапіс у першапачатковым выглядзе было нібыта немагчыма. Па-першае, сцяна ішла пад знос па праекце, а па-другое, праца была моцна пашкоджаная. 

Цяпер кавалкі тынкоўкі з роспісам знаходзяцца ў касцёле, пакуль вырашаецца іх лёс. 

Чытайце таксама: 

Падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» неспадзявана знайшлі карціну

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
38