«Апалчэнцы ДНР» на вуліцы Марыупаля. Фота: Alexei Alexandrov / AP

«Апалчэнцы ДНР» на вуліцы Марыупаля. Фота: Alexei Alexandrov / AP

«У Данбасе шмат спрэчак адносна тэрыторыі, якую абодва бакі атрымалі або страцілі», — сказаў чыноўнік падчас тэлефоннай размовы з журналістамі.

Паводле звестак ЗША, у Расіі ва Украіне зараз ёсць 92 батальённыя тактычныя групы — у параўнанні з 85 на мінулым тыдні. Аднак крыніца Сі-эн-эн таксама сказала, што працягваюцца праблемы з лагістыкай і забеспячэннем, што не дазваляе расійскім сілам прасоўвацца наперад больш чым на некалькі кіламетраў у дзень.

Са слоў чыноўніка, Расія прасоўваецца на ўсход і поўдзень ад горада Ізюма, але сутыкаецца з супрацівам з боку ўкраінскіх сілаў. На поўдні, па словах чыноўніка, ЗША бачылі, як расійскія сілы пакідаюць абложаны горад Марыупаль і накіроўваюцца на паўночны захад у бок Запарожжа, нягледзячы на тое, што Марыупаль да гэтага часу не перайшоў да Расіі, пра што сведчаць далейшыя расійскія ўдары па горадзе.

З пачатку лютаўскага ўварвання Расія запусціла па Украіне больш за 1900 ракет.

Расійскія сілы па-ранейшаму сутыкаюцца з праблемамі нізкага маральнага духу і згуртаванасці, асабліва ў сувязі з тым, што яны выкарыстоўваюць прызыўнікоў для ўзмацнення сваіх батальённых тактычных групаў.

«У нас ёсць некаторыя доказы таго, што хоць прызыўнікі пачынаюць з высокім маральным духам, бо яны падсілкоўваліся расейскай прапагандай, не патрабуецца шмат часу, каб гэты маральны дух быў згублены, асабліва пасля таго, як яны трапляюць у бой і сутыкаюцца з украінскім супрацівам», — заявіла крыніца Сі-эн-эн.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6