Толькі Брытанія накіруе на ўсход Еўропы 8000 байцоў, паведамляюць брытанскія СМІ.
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі ад Фінляндыі на поўначы да Паўночнай Македоніі на поўдні і стануць сігналам Расіі.
Яны запланаваныя прыкладна на час, калі Фінляндыя і Швецыя далучацца да НАТА, і маюць стрымаць Расію ад правакацый, пакуль дзве скандынаўскія краіны афіцыйна не пяройдуць пад натаўскі парасон.
Рашэнне пра вучэнні было прынятае паралельна з рашэннем аб беспрэцэдэнтнай ваеннай і эканамічнай дапамозе Украіне. Толькі ЗША дадаткова выдзяляюць на гэта 33 мільярды даляраў. Імаверна, яшчэ больш Украіна атрымае ад іншых краін антыпуцінскай кааліцыі, у якую на сёння ўваходзяць 40 дзяржаў ад Нарвегіі да Аўстраліі.





