Пра ўдалы эксперымент стала вядома каля тыдня таму: хворым цялятам вырашылі даваць Coca-Cola перад ранішнім кармленнем для барацьбы з захворваннямі стрававання. Пры гэтым у відэарэпартажы тэлекампаніі «Шклоў» жывёлам давалі менавіта Coca-Cola.

Калі на ферму прыехалі карэспандэнты Sputnik, маладняк паілі беларускім аналагам амерыканскай газіроўкі — «Бела-Колай».

«Паводле слоў дырэктара калгаса, беларуская «Бела-Кола» больш эфектыўная ў лячэнні цялят, чым замежная Coca-Cola. Па складзе і тэхналогіях што адна, што другая плюс-мінус аднолькавыя, адзінае адрозненне — у беларускай коле ёсць кафеін, растлумачылі на прадпрыемстве. Цяляты п'юць, і становяцца больш бадзёрыя», — гаворыцца ў тэксце.

Немалаважны плюс беларускай колы — яна крыху таннейшая, піша Sputnik. І санкцыі ёй не страшныя.

Раней жа мясцовы ветдоктарка сцвярджала, што хворыя жывёлы менавіта пасля замежнай газіроўкі «ажываюць на вачах».

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2