«Адкрылі мяжу для іх перад каталіцкім Вялікаднем, і Радаўніца праз некалькі дзён. Няхай людзі прыедуць з Польшчы, Літвы, Латвіі да сваіх родных на магілкі, як гэта заўсёды было. Дазволіў без віз. Дык яны людзей сваіх не выпускаюць у Беларусь. Чаму? Таму што едуць людзі да нас, купляюць соль.

У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не казалі пра тое, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Хлусня пра дэфіцыт і павальнае жабрацтва на Захадзе застаецца важнай тэмай у прапаганды. Не пакідае яе і Лукашэнка.

«Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў гэтым выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў «заможным» свеце, у іх усё было.

І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчкі купіць. Добра крупы — солі няма, солі просяць у нас», — сказаў Лукашэнка некалькі дзён таму.

Насамрэч, ніякіх надзвычайных эканамічных праблем у краінах Еўрасаюза няма, заробкі «чыстымі» ў Польшчы і Літве ў два разы большыя, чым у Беларусі. Пры гэтым цэны на прадукты там супастаўныя з беларускімі, штосьці каштуе даражэй, штосьці танней.

Чытайце таксама: Яйкі, мяса, хрэн. Палічылі, колькі каштуе велікодны стол у Беларусі і суседніх краінах

«Самае балючае і затратнае — лекі і дактары». Пенсіянеры расказалі пра свае даходы і траты 

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4