Размова пра фірму Caseme.by. У іх у сацсетках можна знайсці прыклады прадукцыі — з георгіеўскай стужкай, літарай Z і надпісам «Мне не стыдно, я русский». Прытым што гэты ж сэрвіс робіць на замову чахлы з беларускамоўнымі надпісамі і арнаментам.

Ці могуць яны прыняць заяўку ад кліента на чахлы з украінскім сцягам і надпісам «Слава Украіне»?

«З украінскім сцягам зробім, а вось з фразай «Слава» — не. Гэтае выказванне мы не друкуем», — адмовілі ў фірме.

Але ж чаму расійскі Z можна, а гэта не? 

«Не трэба сыходзіць у палітычныя размовы, што добра, а што дрэнна. Я вас не пераканаю, вы не пераканаеце мяне.

Мы падтрымліваем афіцыйную палітыку нашай дзяржавы, таму не друкуем у тым ліку БЧБ і іншую сімволіку. Украінскі сцяг — калі ласка, а вось фразы гэтыя — не», — патлумачыў менеджар. 

Таксама сэрвіс вырабляе чахлы з эмблемамі МУС, спецназу, пагранвойскаў. Адзін такі каштуе 35 рублёў.

Чытайце таксама:

Ад кавы і падгузнікаў да маторных масел і Iphone. Па што беларусам выгадна ехаць у Польшчу і Літву

ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны. Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?