Да падарожнікаў, якія прыбываюць у Літву з любой краіны свету, больш не будуць прымяняцца ніякія абмежаванні, звязаныя з COVID-19:

  • больш не трэба будзе здаваць тэст на COVID-19 перад паездкай, нават калі чалавек не прышчэплены ці не перахварэў на COVID-19;
  • не трэба будзе запаўняць анкету;
  • ніякім іншаземцам уезд забаронены не будзе.

Адначасова Літва адмяняе і ўнутраны рэжым надзвычайнай сітуацыі, уведзены з-за пандэміі. Гэта азначае, што больш не застанецца фактычна ніякіх абмежаванняў. Пра гэта расказалі віцэ-міністр аховы здароўя Аўшра Білотэне-Матэюнэне і іншыя спецыялісты Міністэрства аховы здароўя.

Маскі не будуць абавязковыя цяпер нават у транспарце, хоць Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсё ж добраахвотна не забывацца на гэты сродак абароны.

Змяняецца і парадак тэставання на COVID-19. Будуць закрытыя мабільныя пункты, тэставанне будуць праводзіць у паліклініках, прытым толькі для жыхароў з сімптомамі.

Хворым не давядзецца ізалявацца, пытанне бальнічнага для іх будзе вырашаць лекар. У школах таксама не будзе перыядычнага тэставання вучняў. 

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0