У 2019 годзе італьянская амбасада ў Беларусі выдала каля 24 тысяч віз, з іх 7 тысяч — дзецям для паездак на аздараўленне. Але пасля аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей перапыніліся ў 2020 годзе, калі пачалася пандэмія каранавірусу. А яшчэ праз год Еўрасаюз закрыў сваё неба для Беларусі пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair.

Цяпер Італія хоча аднавіць тыя аздараўленчыя паездкі, таму і падала заяўку на дазвол шасці гуманітарных чартараў «Белавія» — у Рым, Мілан і Бары.

Клас
27
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11