Намесніца дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман (злева) і Сьвятлана Ціханоўская

Намесніца дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман (злева) і Сьвятлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Злучаных Штатах з намесніцай дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман. Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

На сайце Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША паведамляецца: «Яны абмеркавалі падтрымку, якую рэжым Лукашэнкі працягвае аказваць несправакаванай вайне Расіі супраць Украіны, і намаганні ЗША прыцягнуць рэжым да адказнасці, а таксама няспыннае здушэнне правоў чалавека і дэмакратычных свабод».

Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен (другі справа)

Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен (другі справа)

Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з палітвязнямі. Вэндзі Шэрман падкрэсліла, што Злучаныя Штаты працягваюць аказваць падтрымку дэмакратычным памкненням беларускага народа.

Таксама Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне са спікерам ніжняй палаты парламенту ЗША Нэнсі Пэлосі.

«На сённяшняй сустрэчы з Нэнсі Пэлосі ў Вашынгтоне мы пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць найвышэйшым прыярытэтам для Злучаных Штатаў. Дэмакратычны свет павінен аб’яднацца перад абліччам тыраніі. Мы чакаем ад ЗША моцнага лідарства і рашучых мераў», — паведаміла Ціханоўская ў Twitter па выніках сустрэчы.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі — прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі Джын Шагін (ад штата Нью-Гэмпшыр), Крысам Ван Голенам (ад штата Мэрылэнд), Ронам Джонсанам (штат Вісконсін), Рычардам Дурбіным (штат Ілінойс) і прадстаўніком Рэспубліканскай партыі сенатарам Ліндсі Грэмам (штат Караліна).

«Я падкрэсліла, што падтрымка Беларусі заключаецца ў спалучэнні санкцый супраць рэжыму і дапамогі людзям», — адзначыла Ціханоўская, гаворачы пра сустрэчу з сенатарамі.

Клас
40
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1