Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з днём народзінаў. У віншаванні ён нагадаў аб неўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы, падкрэсліўшы, што Беларусь застаецца прыхільніцай мэтаў ААН.

«Рэспубліка Беларусь застаецца прыхільнай да мэтаў дзейнасці Арганізацыі, дэманструючы рашучасць у найважнейшых пытаннях забеспячэння міру і бяспекі. Асаблівае значэнне пры гэтым Мінск надае супрацоўніцтву з ААН і краінамі-сябрамі на аснове ўзаемнай павагі і даверу з захаваннем прынцыпаў суверэнітэту і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — гаворыцца ў пасланні.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5