Паводле інфармацыі ЗАТ «Ферэра Русія», з рынку Рэспублікі Беларусь добраахвотна адклікаецца прадукцыя Kinder, вырабленая з 1 чэрвеня 2021 г. па 8 красавіка 2022 г. наступных найменняў:
- яйка «Kinder Сюрпрыз Maxi» з малочнага шакаладу з малочным унутраным слоем і цацкай усярэдзіне, 100 г;
- цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 125 г;
- цукеркі «Kinder Schoko-Bons» з малочнага шакаладу з малочна-арэхавым начыннем, 46 г;
- навагоднія наборы, у склад якіх уваходзіць Kinder Schoko-Bons; набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Mix з навагодняй гульнёй «Калядная вёска»; набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Happy Moments.
Спажыўцам, якія набылі названую прадукцыю, згодна з паведамленнем, не рэкамендуецца яе ўжываць. Трэба захаваць яе і звязацца са службай падтрымкі спажыўцоў для атрымання кампенсацыі за набытую прадукцыю з дадзеных партый.
Уся астатняя прадукцыя Kinder, вырабленая на іншых фабрыках «Ferrero», бяспечная і адкліканню не падлягае.





