Аліна Нагорная і Ігар Случак.

«Беларускай мовы ў Беларусі больш не становіцца, дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце працягваецца. Па-беларуску ўсё яшчэ немагчыма аформіць картку, атрымаць адукацыю, уладкавацца на працу, замовіць тавары з анлайн-крамы. Беларуская мова сама па сабе не з'явіцца ў заканадаўстве, на шыльдах, у крамах, на старонках сайтаў, у справаводстве дзяржаўных устаноў, у спорце і гэтак далей. Таму мы і запускаем курсы, дзе навучым прасоўваць змены ў заканадаўства і дасылаць афіцыйныя звароты», — тлумачаць патрэбу акадэміі актывісты.

Курс будзе праходзіць у анлайн-фармаце. Падаць заяўку на яго можна тут. Колькасць месцаў абмежаваная.

Не так даўно Ігар Случак і Аліна Нагорная таксама выпусцілі кнігу «Абаронім вёску», якая закліканая дапамагчы дасылаць пісьменныя звароты чыноўнікам для вырашэння мясцовых праблем. Прычым рабіць гэта так, каб яны не былі праігнараваныя.

Чытайце таксама:

Дактары не верылі, што гэты мінчук будзе хадзіць пасля комы, а ён стаў дырэктарам салона прыгажосці, які наведваюць Багінская і Севярынец

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру