На сённяшні дзень у гэтым спісе 54 арганізацыі, суполкі і СМІ. Усе яны ўключаныя туды па палітычных матывах і не маюць дачынення да экстрэмісцкай дзейнасці.
Рашэнне аб уключэнні Фонду спартыўнай салідарнасці было прынятае 21 красавіка. У спіс рашэнне ўнеслі праз чатыры дні.
26 красавіка ў гэты спіс уключылі гомельскае рэгіянальнае выданне «Флагшток».





