За некалькі дзён да таго ў акаўнце Аляксандра Плавінскага, вядомага сваімі антыгістарычнымі кніжкамі пра Курапаты, з'явілася абвестка, у якой заклікалася акурат у гэты час выйсці на «шэсце ў падтрымку барацьбы з нацызмам». Трэба думаць, гэта яно і было.
Сілавікі на акцыю ніяк не рэагавалі. У той жа час беларускія ўлады ўсяляк спрабуюць даказаць, што яны супраць вайны, але тых, хто падтрымлівае Украіну, затрымліваюць і кідаюць у нечалавечыя ўмовы, а ў кабінетах ГУБАЗіКа вісяць сімвалы расійскай ваеннай агрэсіі.





