Гаворка ідзе пра вагоны-цыстэрны, якія перасеклі мяжу з Украінай 23 лютага, за дзень да пачатку вайны. У іх змяшчалася 3 тысячы тонаў дызельнага паліва вытворчасці Беларусі і Расіі.

«Пасля ўварвання яны фактычна забяспечвалі лагістыку расійскіх войскаў, якія наступалі ў напрамку Чарнігаў — Сумы», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што частка цыстэрнаў была пашкоджаная ў ходзе баёў у Чарнігаўскай вобласці.

У сувязі з гэтым паведамляюць, што распачатая крымінальная вытворчасць па ч. 1 арт. 437 КК Украіны (планаванне, падрыхтоўка ці развязванне агрэсіўнай вайны або ваеннага канфлікту, а таксама ўдзел у змове, накіраванай на здзяйсненне такіх дзеянняў). У дачыненні да каго, праўда, не ўдакладняецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру