Два дні таму замежныя СМІ ўжо паведамлялі пра смерць Раёлы, які доўгі час змагаўся з захворваннем лёгкіх і нават перанёс аперацыю на іх. Пазней памочнік Раёлы, а затым і ён сам абверглі заявы СМІ. Але цяпер усё пацверджана афіцыйна.

Раёла прадстаўляў інтарэсы больш чым 20 шырока вядомых у Еўропе і свеце футбалістаў. Сярод іх былі такія зоркі, як галкіпер «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Італіі Джанлуіджы Данарума, нарвежскі нападаючы дортмундскай «Барусіі» Эрлінг Холанд, шведскі форвард «Мілана» Златан Ібрагімавіч, нідэрландскі абаронца «Ювентуса» Матэйс дэ Лігт, паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Францыі Поль Пагба і іншыя вядомыя футбалісты.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1