Жыхар Іўя патрапіў пад фрэзу мотаблока
Здарэнне адбылося 30 красавіка. Ратавальнікаў Іўя выклікалі на вуліцу Леніна каля 16-й гадзіны. Там мужчына трапіў пад фрэзу мотаблока. Як паведамляе МНС, ягоная нага аказалася заціснутай рабочым органам мотаблока.
На месцы ратавальнікаў сустрэлі медыкі, якія прыбылі раней і паспелі зрабіць пацярпеламу абязбольвальны ўкол.
Пасля ратавальнікі зрабілі падкоп глебы, зафіксавалі фрэзу. Затым яны перакасілі яе зубцы гідраўлічнымі нажніцамі, зрабілі надрэз па восі і змаглі вызваліць нагу пацярпелага. Ён шпіталізаваны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ