«Сёння новыя выклікі і пагрозы звонку, яны прырастаюць. Рынак на гэта адрэагаваў. У сакавіку-красавіку мы бачым рост вымушанай няпоўнай занятасці, прастояў. Калектывы перабудоўваюць сваю працу. Мы перайшлі на штотыднёвы маніторынг. У нас ёсць унутраныя галіновыя штабы, каб, убачыўшы праблему ў канкрэтным калектыве, аператыўна падключыцца да яе вырашэння», — сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, калі чалавек губляе ранейшыя даходы, ёсць магчымасці для вырашэння гэтай праблемы — часовы перавод да іншага наймальніка, у якога сёння ёсць замовы, часовая занятасць. «Цяпер ідуць сезонныя палявыя працы, чалавек можа зарабіць дадатковую капейчыну», — адзначыла міністр.

Касцевіч паведаміла, што ў студзені-сакавіку 2022 года колькасць занятых у эканоміцы Беларусі трымалася на ўзроўні 4,245-4,246 мільёна.

Клас
1
Панылы сорам
48
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
10