Андрэй Пачобут — журналіст, актывіст Саюза палякаў у Беларусі. З 2006 года — карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Беларусі.
За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Андрэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, каралі штрафамі, арыштамі.
Апошні раз журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. Пачобута абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ — «Распальванне варожасці».
Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем.
Цяпер напісаць ліст Андрэю можна на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Мінск.
Rzeczpospolita: Анджэя Пачобута месяц трымалі ў камеры для смяротнікаў
Анжаліку Борыс перавялі на хатні арышт





