Паводле яго, з-за ракетнага ўдару пацярпелі дзве электрастанцыі, у выніку чаго ў некаторых частках Львова няма электрычнасці.

Магчыма, нанесеныя ўдары па чыгуначнай інфраструктуры. Паведамляецца пра затрымку цягнікоў.

Гарадскі галава Далінскай грамады ў Кіраваградскай вобласці пацвердзіў «прылёт» расійскіх ракет.

На падлёце ў Кіеў збілі мінімум адну ракету.

ВСУ збілі дзве крылатыя ракеты акупантаў над Вінніцай, пішуць у сацсетках. Афіцыйных пацверджанняў пакуль мала. Улады просяць не посціць здымкі выбухаў, каб не карэктаваць агонь ворага.

Упершыню Расія нанесла ракетны ўдар і па самай аддаленай ад расійскіх і беларускіх межаў Закарпацкай вобласці Украіны.

Удар быў па энергетычнай інфраструктуры. У вобласці знікла электрычнасць.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
33