У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Станіслаў Шушкевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Саветам 12-га і 13-га скліканняў, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, першым кіраўніком незалежнай Беларусі, удзельнікам падпісання Белавежскіх пагадненняў аб юрыдычным замацаванні распаду СССР.

Станіслаў Шушкевіч у 1991—1994 гадах быў старшынёй Вярхоўнага Савета, намінальным кіраўніком дзяржавы, хоць рэальная ўлада ў той час была ў руках прэм’ер-міністра. Шушкевічу даводзілася лавіраваць між посткамуністычнай большасцю, якая дамінавала, і Народным фронтам, які заставаўся ў меншасці, хоць і меў значную маральную вагу, ва ўмовах, калі ў Маскве цэнтр улады паступова пераходзіў ад ідэалістаў-дэмакратаў часоў перабудовы да неаімперыялістаў.

Здабыццё і ўмацаванне незалежнасці Беларусі было для Шушкевіча галоўнай мэтай. У прынцыповых пытаннях ён кіраваўся толькі гэтай задачай і меў шчасце пабачыць сваю краіну незалежнай.

Шушкевіч, які меў прапановы працы з усіх куткоў свету, заставаўся жыць у Мінску і амаль да апошніх гадоў працаваў.

Да апошніх дзён свайго жыцця ён заставаўся бескампрамісным праціўнікам дыктатуры Лукашэнкі.

Чытайце таксама: 

«Петрышэнка пень. Севярынец ідзе на горку. А пра масонства нічога не скажу». Вялікая гутарка з Шушкевічам перад яго 85-годдзем

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
63
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру